І ў век тэхналогій крадуць свіней

0

Падыходзячы да канца другога тысячагоддзя, чалавецтва пыталася высветліць, а што там наперадзе? Асобные фантасты і футуролагі абяцалі трэццяму тысячагоддзю «залатыя горы і рэкі, поўныя віна». Было прадсказана з каляндарнай дакладнасцю, што ўжо ў 2001 годзе чалавецтва будзе матляцца ў космас, як на аўтобусе, напрыклад, рэйсам Слуцк — Сорагі. Вучоныя сцвярджаюць, што прагнозы маюць дзіўную ўласцівасць здзейсняцца. Пытанне ў іншым — калі?

Дванадцать гадоў назад, у 1995 годзе, таксама годзе Свінні, адна з слуцкіх газет надрукавала навіну, у якой гаварылася пра свінню, якую зламыснікі падлажылі жыхару вёскі Кучына Слуцкага раёна. Ноччу невядомыя злодзеі зрабілі ногі цэлай тушы двухгадовага кабана, якую гаспадар размесціў у склепе, каб сала ды мяса прыстыла. Раніцай каля склепа былі знойдзены толькі часткі зламанага замка ды шмат адціскаў абутку, якія работнікі міліцыі ўзялі для высвятлення. І трэба такому здарыцца, калі праз некалькі месяцаў у гэтага ж самага гаспадара з хлева невядомыя злачынцы ўпотай укралі семімесячную «машку». Як і ў першы раз, гэтыя злодзеі аставілі пасля сябе шмат слядоў сваёй свінскай дзейнасці, якія аператыўнікі з любоўю пазбіралі і паехалі.
«Тыя злодзеі і па гэты дзень застаюцца безпакаральнымі», — сказаў мне нядаўна пры сустрэчы гаспадар, які ў прошлы год Свінні (12 гадоў таму) быў абкрадзены два разы.
Ці мне гэта не ведаць? У той год у маёй вёсцы Новы Гуткаў, якая недалечы ад Кучына, зламыснікі таксама добра папалявалі, і замкі на падворках грамадзян іх не спынілі. Не ганьбавалі нічым, але бралі больш мясное. Дарэчы, у саседа зладзюкі ўнеслі ажно два мяхі курэй (16 квахтух і гаспадара гарэма — красаўца-пеўня). Слядоў злодзеі нарабілі больш, чым дастаткова, ды, як і ў Кучына, засталіся інкогніта.
Ні адно з тых злачынстваў не было раскрыта. Што тычыцца мясцовых участковых таго часу, то яны жывы-здаровы, ніхто іх з пасады не зняў, только зорачак на пагонах дабавілася ды павышэнне па службе.
Прайшло дванадцать гадоў. Жывём ужо ў трэцім тысячагоддзі. А што змянілася? Красці тут не перасталі і па сённяшні дзень. Таксама не змянілася і лічба раскрываемасці такіх краж. Вось у Сорагах у прошлым годзе зноў увялі дзвух коней — часнага і калгаснага, умыкнулі траіх цялят. Ні скаціну, ні злодзеяў так і не знайшлі.
Пэўна, не відаць нам таго космасу, «залатых гор і рэк, поўных віна», і ў трэццім тысячагоддзі. Хлусяць усё фантасты…

Реклама

Міхась Тарасевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии