Салігорская моладзь за папулярызацыю беларускай мовы

0

На мінулым тыдні салігорскія актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» распачалі збор подпісаў пад зваротам да старшыні райвыканкаму з прапановай правесці шэраг мерапрыемстваў, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы і культуры.

У ліку мерапрыемстваў, якія плануюць з дапамогай мясцовых уладаў правесці маладыя салігарчане: беларусізацыя грамадскага транспарту (агучванне прыпынкаў на беларускай мове, з’яўленне беларускамоўнага раскладу руху аўтобусаў); літаратурны конкурс «Мова маіх продкаў» у навучальных установах гораду; ток-шоу на тэлеканале СТК па праблеме моўнага пытання з запрашэннем прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Салігорска, мовазнаўцаў, гісторыкаў. Толькі за тры дні ініцыятары акцыі, якая праходзіць пад дэвізам «Больш беларушчыны», сабралі звыш 130 подпісаў, паведаміў «Кур'еру» старшакласнік адной з салігорскіх школ Іван Шыла.
Да канца лютага каардынатары акцыі плануюць збіраць подпісы ў шматлюдных месцах на вуліцах горада. Звязацца з імі можна па тэлефонах: 370−02−04, 379−58−99 ці праз электронную пошту salihorsk@gmail.com

Реклама

Таццяна Гусева

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии