Патрыярх слуцкай журналістыкі

6

Менавіта так у нашай рэдакцыі называюць самага старэйшага слуцкага журналіста Міхася Тычыну. Міхася Адамавіча ведаюць многія. Яго, як і старэйшага мясцовага мастака Уладзіміра Садзіна, часта можна сустрэць на слуцкіх вулачках. Але, у адрозненне ад вядомага графіка, яго цікавіць не толькі прыгажосць мясцовых краявідаў, але і зусім іншы бок жыцця. Міхась Тычына, як знакаміты маскоўскі рэпарцер мінулага веку Гіляроўскі, заўсёды там, дзе адбываецца нешта значнае. Ён не шукае падзеі: яны знаходзяць яго самі. Ён — вочы і вушы мясцовага грамадства. З цікавасцю слухае гаворкі гараджан і вяскоўцаў, назірае за тым, што адбываецца навокал. Любая праява жыцця — ці то шыльда на рускай мове, ці выміраючая вёска, ці моладзь, якую не сустрэў у царкве, — не астаўляе яго раўнадушным. Можа таму Міхась Тычына нядаўна размінуў дзевяты дзесятак, а ў вачах яго па-ранейшаму агеньчыкі цікавасці і жаданне падзяліцца тым, што ўбачыў. Сёння ён дзеліцца з чытачамі «Кур'ера» гісторыямі з журналісцкага жыцця.

Пра першы артыкул
У 1950 годзе я прыехаў у водпуск з Крандштата, дзе служыў. Пакуль мяне не было, у роднай вёсцы з’явілася электрычнае святло, радыё. Пазней аб гэтым я расказаў у штодзённай флоцкай газеце «На вахте». Памятаю нават загаловак — «Село встало на ноги». За свой першы ганарар я набыў сабе наручны гадзіннік «Победа», і ён служыў мне сорак гадоў. Пасля гэтага ў мяне з’явіўся журналісцкі «зуд», і я стаў пісаць у газету «Кранштацкі рабочы».

Реклама

Як я пісаў у «Камсамолку»
Памятаю, як у 1957 годзе я выступіў на старонках «Комсомольской правды» з артыкулам, у якім распавядаў пра слуцкую сям’ю. Бацька належаў да нейкай рэлігійнай секты і прымушаў сваю шаснаццацігадовую дачку да веры і малітваў. Яна адмаўлялася. Быў сямейны бунт, і бацька закрыў сваю дачку ў пограбе, дзе дзяўчына правяла некалькі начэй. Дайшлі звесткі да міліцыі і да рэдакцыі газеты. Як камсамольцу, мне было даручана выступіць з гэтай тэмай у камсамольскай газеце. Для мяне была вялікая радасць убачыць свой артыкул надрукаваным.

Як я быў рэдактарам першай салігорскай газеты
У 1959 годзе мяне запрасілі ўласным карэспандэнтам па Слуцкаму, Капыльскаму, Старадарожскаму раёнам у «Мінскую праўду». Я з вялікай радасцю згадзіўся, таму што болей за канцылярскую работу вабіла рэпарцёрская. У той час у Салігорску будаваўся калійны камбінат.Не прайшло і паўтары месяцы, як мяне выклікалі ў абкам партыі і далі даручэнне выпускаць на Першым калійным штотыднёвую газету «За коммунистический труд» (газета гэта выходзіць і сёння, мае назву «Строитель Солигорска»). На працягу васьмі месяцаў я выпускаў першую ў Салігорску газету. Безумоўна, былі радасныя хвіліны, калі мяне на бадзье апускалі на 460 метраў у глыбіню на руднік. Ужо працаваў камбайн, свяціліся лямпачкі, і, як зоркі на небе, блішчэў сільвініт.

Амаль па Гогалю
Ніколі не забуду, як напісаў фельетон пра двух старшынь калгасаў, якія сябравалі, а неўзабаве сталі ворагамі, пасварыўшыся з-за мяжы. На асушаным тарфяніку не падзялілі зямлю. Адзін пасеяў, а ўбіраць прыслаў камбайны другі. А той — бульдозер папярок. Выйшаў фельетон, які мая жонка лічыць лепшым. Я выступіў у абарону свайго земляка, які меў права на той надзел. Другі старшыня са мной некалькі гадоў не вітаўся. Прайшоў час, і абодва персанажы майго фельетона сталі Героямі Сацыялістычнай Працы і пасябравалі.

Журналіст і ўлада
Уласны карэспандэнт нават ва ўмовах савецкай сістэмы быў вольны. У большай ступені, чым у сённяшняй дзяржаўнай прэсе. Была такая рубрыка — «Пісьмо паклікала ў дарогу». Чытачы часта пісалі ў газету скаргі, па якім я выязджаў на месца, разбіраўся, а потым у гэтай рубрыцы друкаваў карэспандэнцыі. Падчас крытычныя. Чыноўнікаў мы маглі крытыкаваць, і гэта дазвалялся.
Пры тым, камуністычным, рэжыме я мог напісаць фельетон не пра сакратара райкама, канешне, але пра дырэктара саўгаса ці старшыню калгаса, які зарваўся ці займаўся якімі-небудзь махінацыямі. Памятаю, напісаў пра аднаго хабарніка. Ён мяне сустракае і гаворыць: «Міхась Адамавіч, як жа мне цяпер жыць?». Гэты чалавек у 60-ыя гады быў дырэктарам Слуцкага сыркамбіната. Урэшце яго знялі з пасады і перавялі на другую работу.
Зараз і журналісты, і пісьменнікі на Беларусі адчуваюць, што яны па розныя бакі барыкад. Журналісты дзяржаўных газет не могуць да канца сказаць усё, што яны думаюць, адчуваюць.

Што хвалюе сёння
Больш чым газавая і нафтавая вайна паміж Беларуссю і Расіяй, якая пагражае нам павышэннем цэн, мяне хвалюе тое, што ў нас па-ранейшаму слабенькая праслойка людзей з нацыянальнай самасвядомасцю, асабліва ў правінцыі, у глыбінцы, дзе людзі перасталі чытаць кнігі беларускія, дзе газету «Наша слова» — дарэчы, самую танную — выпісваюць толькі бібліятэкі раённыя, а з жыхароў ўсяго сем чалавек.

Матэрыял падрыхтавала Таццяна Гусева

Даведка «Кур'ера»
Міхась Тычына ў 1958 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў адказным сакратаром слуцкай раённай газеты, уласным карэспандэнтам «Мінскай праўды» на працягу трыццаці гадоў. Друкаваўся ў газетах «ЛіМ», «Сельская газета», «Народная воля», часопісе «Работніца і сялянка», рэгіянальных выданнях.

6 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Изабелла
Изабелла
26 января 2007 12:55

Тычина действительно ходит в церковь? Приехали…

Дед Фекалы4
Дед Фекалы4
26 января 2007 13:03

Изабелла, а нехрен было уезжать, чтопп так удевляцца.

Несьвядомы Беларус
Несьвядомы Беларус
27 января 2007 02:01

Понимаю ваше удивление, Изабелла, но Михась Адамович действительно был пару раз в церкви. Хотя, что он там забыл, непонятно. Наверное, это было нужно для какой-то статьи. А главное — Михасю Адамовичу — respect!!! Только посмелее иногда надо быть, посмелее.

Изабелла
Изабелла
27 января 2007 05:16

Ради Бога не подумайте что я хотела обидеть Михася Адамовича. Просто его поколение воспитывали ярыми безбожниками, практически все были комсомольцы, многие члены партии и вдруг церковь… Ну там бабушки в деревнях…
Моя мама кстати, очень хвалит Михася Адамовича и просила передать привет от них с папой Михасю Адамовичу и его жене.
Меня, кстати, заинтересовало, а кого же в 60-е годы сняли с должности директора сыркомбината? Не Рубцова же? Рубцов как мне помнится пошел на повышение то ли в горсовет, то ли в горком партии. Скорее всего в горсовет.

Дед Фекалы4
Дед Фекалы4
27 января 2007 15:24

Да ненадо оправдываться, что человек на закате жизни задумался о вечном. Путь в храм открыт всегда и всем.

Mila Pastron
Mila Pastron
26 февраля 2007 20:33

tak derzat Misha

I dochka Grishi Pastrona
dau bog tebe zdorovia