Вянгерская «Вясёлка»

0

Дыпламантамі Міжнароднага дзіцячага конкурса выяўленчага і прыкладнога мастацтва «Вясёлка-2006», які праводзіцца ў Венгрыі, сталі навучэнцы Слуцкай дзіцячай мастацкай школы Карына Кляшчук, Анастасія Янушка і Сяргей Марыніч.

Арганізатарам конкурса, які падтрымлівае Міністэрства нацыянальнай культурнай спадчыны Венгрыі, з’яўляецца Галерэя дзіцячага мастацтва горада Занка, размешчанага на беразе возера Балатон. У выніку штогод работы-пераможцы папаўняюць калекцыю Галерэі дзіцячага мастацтва горада.
Рашэннем журы сёлетняга конкурса работа Анастасіі Янушка адзначана Бронзавым медалём і адпаведным дыпломам, работа Карыны Кляшчук атрымала Залаты медаль, а Сяргей Марыніч атрымаў Прыз узроставай групы (Залаты медаль і адпаведны дыплом), які ў градацыі ўзнагарод па значнасці саступае толькі Галоўнаму прызу («Гран-пры») конкурса.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии