Рашэнне спецыяльнага фонду

0

Рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі за творчыя дасягненні прысуджана званне дыпламанта фонду і ўручана прэмія джаз-трыо Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе Ірына Кот. Тым жа рашэннем прысуджана званне лаўрэата фонду і ўручана гранд-прэмія Дар'і Ярашэні - навучэнцы Салігорскай дзіцячай мастацкай школы.

Рашэнне савета фонду, якім адзначаны творчыя дасягненні таленавітай моладзі нашай рэспублікі, зацверджана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 14 снежня 2006 года.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии