Именинники 05.01.07

0

Смотреть

Сябры Слуцкай гарадской арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» шчыра і сардэчна віншуюць Міхася Адамавіча Тычыну з 80 годдзем і Марата Яфімавіча Панізовіча з 75 годдзем!
Зычым Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця ў вольнай незалежнай Беларусі! Творчага плёну, бадзёрага настрою ды натхнення ў вашай высакароднай патрыятычнай працы на карысць нашай мілай Бацькаўшчыны!
Няхай Бог будзе вам заўсёды ў помач!

Мэтру слуцкай журналістыкі - 80 гадоў!
Паважаны Міхаіл Адамавіч Тычына!
На наш погляд, сёння журналісцкае жыццё не толькі ў нашым рэгіёне, але і далёка па-за межамі Случчыны наогул нельга разглядаць без Вашага імя. Вы зрабілі шмат, шмат робіце і, упэўнены, шмат яшчэ здольны зрабіць, каб непрадузяты погляд журналіста быў заўважаны, каб павялічылася колькасць прыхільнікаў нашай роднай мовы, каб жыццё было больш свабодным, цікавым і заможным.
Шчыры дзякуй Вам за прыклад адданасці прафесіі! Радуемся за Вас, паважаны юбіляр, і сардэчна віншуем! Зычым Вам яшчэ на доўгія гады захаваць руплівасць, разважлівасць, працавітасць!
З павагай і ўдзячнасцю, рэдакцыйны калектыў «Кур'ера»

Реклама

Дарагая наша Валянціна Віктараўна Лістапад!
Шчыра і сардэчна віншуем цябе з Днём нараджэння!
Зычым табе і надалей захаваць адметныя для цябе энергічнасць, жыццёвы запал, дабразычлівасць і аптымізм! Няхай жыццё тваё і ўсёй тваёй сям'і будзе ўтульным і шчаслівым!
Родныя

Паважаны Канстанцін Цішкевіч!
З Днём нараджэння цябе!
Дабра, цяпла і здароўя табе і тваёй сям'і!
Марыя і Сяргей

Поздравляем с юбилеем Эдуарда Степановича Хаустовича!
Желаем здоровья на долгие годы,
Пусть Вас стороною
Обходят невзгоды,
Пусть счастье и радость
Не знают разлуки,
Пусть душу согреют
Ваши дети и внуки.
С уважением, коллектив Бобруйского ТВСУ

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии