Рады салігорскіх паэтаў радзеюць

0

У зале мастацтваў Салігорскай цэнтральнай бібліятэкі 3 снежня сабраліся маладыя паэты горада шахцёраў, перад якімі выступіў вядомы мясцовы майстар паэтычнага радка Фёдар Гурыновіч.

Гутарка, як адзначылі яе ўдзельнікі, была цікавая. А адказы Фёдара Гурыновіча на пытанні былі з пачуццём гумару і нават павучальныя. «Адкуль бяруцца вершы?» — запытаў малады паэт.- «Калі “выпрыгнуць” некалькі радкоў, то іх раней трэба было запамінаць, але ж сёння я карыстаюся сучаснай тэхнікай — паўсюду з сабой нашу дыктафон. А вершы прыходяць да мяне ў асноўным пад час працы на дачы ці на паляванні» — адказаў Фёдар Гурыновіч.
На сустрэчы маладыя прачыталі свае вершы. Было таксама зазначана, што ў апошні час рады аматараў паэтычнага слова ў Салігорску значна парадзелі.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии