Чарговыя акцыі памяці па слуцкіх паўстанцах

1

Гадавіну Слуцкага збройнага чына ў нядзелю, 3 снежня, адзначылі актывісты партыі БНФ. На мінулым тыдні «Кур’ер» ужо пісаў аб тым, як святкавалі ўгодкі Слуцкага паўстання прыхільнікі партыі КХП-БНФ.

Госці з Мінску наведалі Слуцкі краязнаўчы музей, раздалі прахожым улёткі, у якіх распавядалася пра гістарычнае значэнне Слуцкага паўстання. Пасля сябры партыі правялі ў Слуцкім парку імпрэзу ў з удзелам Таццяны Беланогай, выканаўцы бардаўскай песні.
«Планавалася, што з намі Слуцк наведае знакаміты беларускі гісторык Уладзімір Арлоў, але, на жаль, у апошні момант змяніліся абставіны, і ён не змог прыняць удзел у акцыі», — зазначыў Франак Вячорка, старшыня культурніцкай камісіі пры БНФ.
У Семежаве ўдзельнікі акцыі запалілі свечы ля Крыжа ў гонар загінуўшых слуцкіх паўстанцаў. Адметна, што супрацоўнікі праваахоўных органаў папрасілі прыхільнікаў БНФ не ўзнімаць «забароненых» бел-чырвона-белых сцягаў.

Реклама

Таццяна Гусева

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Несьвядомы Беларус
Несьвядомы Беларус
7 декабря 2006 21:04

Цікава, што гэта за культурніцкая камісія ПРЫ БНФ? Ужо колькі гадоў зьяўляюся сябрам Партыі БНФ, а пра ніякую камісію ПРЫ Партыі БНФ ніколі ня чуў. І Франак Вячорка — старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ, а вось хто там ПРЫ ня ведаю. А што Ўладзімер Арлоў — знакаміты беларускі гісторык, таксама даведаўся толькі цяпер. Вучыцца ніколі ня позна.