Спрэчкі і абразы пад час гадавіны

0

Угодкі Слуцкага паўстання (27 лістапада — 28 снежня 1920 года) сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ традыцыйна адзначылі, наведаўшы памятныя месцы, дзе адбываліся баі, — Семежава, Грозава, Чырвоная Слабада, і скончылі мітынгам каля Слуцкага краязнаўчага музея.

На мітынгу сабраліся мясцовыя грамадскія актывісты, сябры палітычных партый, салігорскія маладафронтаўцы, супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела райвыканкама, міліцыянеры і таварыш у цывільным, які фіксіраваў падзею на відэа.
Гараджане, якія праходзілі міма, спыняліся ненадоўга і ішлі далей сваёй дарогай. Дзве бабулькі, убачыўшы сход, пляснулі рукамі: «Да што ж гэта робіцца!», і выгляд у іх быў крыху спужаны, быццам у вядомага персанажа з кінафільма «Свадьба в Малиновке» у момант змены ўлады.
«Презираю БНФ», — кінула дзяўчына ўдзельніцы мітынгу — спадарыні постбальзакаўскага ўзросту, калі тая наракала ёй на тое, што яна не ведае, з якога чыну свядомы люд сабраўся пад бел-чырвона-белыми сцягамі. «Слуцкое восстание? Я вообще не из Слуцка», — зазначыла дзяўчына.
Падчас мітынга не толькі ўспаміналі падзеі мінуўшчыны, але і абмяркоўвалі цякучае палітычнае становішча. Прыхільнікі КХП-БНФ выканалі «Магутны Божа» і гаварылі палымяныя прамовы пра «расейскую навалач», мільён беларусаў-гастарбайтэраў, якія зарабляюць на хлеб з маслам у Расіі, і г. д. «Усё гэта палітычная лухта. Такой мовай з моладдзю не гавораць», — не стрымаўся слуцкі пенсіянер. Падобныя меркаванні выказвалі і іншыя слуцакі, расчараваныя тым, што арганізатары мерапрыемства кожны год прытрымліваюцца аднаго сцэнару. Адзін з выступаючых у рупар назваў Аляксандра Мілінкевіча «шутом гороховым»: быццам робіць ён усё для таго, каб і чарговыя выбары былі прызнаны легітымнымі, ходзіць па хатах, подпісы збірае. Намеснік старшыні КХП—БНФ Юры Беленькі так пракаменціраваў гэты захад: «У нас даўно няма выбараў».

Реклама

Таццяна Гусева

Гэты дзень у гісторыі
Штогод 27 лістапада адзначаецца Беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі ў розных краінах свету як Дзень Герояў, дзень Слуцкага збройнага чыну 1920 г. або як Дзень Узброеных Сіл Беларускай Народнай Рэспублікі. Упершыню ў навейшай гісторыі Беларусі гэты дзень адзначаўся ў 1992 годзе.
Чым жа быў Слуцкі збройны чын? Якімі мэтамі кіраваліся яго ўдзе-льнікі? У якіх абставінах адбывалася паўстанне? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў кнізе доктара гістарычных навук прафесара Анатоля Грыцкевіча «Слуцкае паўстанне 1920 года».
14 лістапада 1920 года з’езд Случчыны абраў Раду Случчыны Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе 17 чалавек, даверыў ёй грамадзянскую ўладу ў горадзе і воласці, даручыў арганізацыю нацыянальнага войска. Рада Случчыны лічылася паўнамоцным часовым урадавым органам улады БНР на тэрыторыі Слуцкага павета да выбораў беларускага Устаноўчага сойма. Яна стала і палітычным органам кіраўніцтва Слуцкім збройным чынам. У складзе Рады было 8 эсэраў, прыхільнікі беларускага генерала Булак-Балаховіча, прадстаўнікі нейтральных груп. Адразу пасля закрыцця з’езда Случчыны некалькі дэлегатаў выехалі ў вёскі бліжніх валасцей, каб рыхтаваць узброеныя атрады і заклікаць жыхароў да змагання. 21 лістапада Слуцкая Рада выдала Дэкларацыю, якая заклікала сялянства да барацьбы «за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах» і «за інтарэсы сялянства».
У раёне мястэчка Семежава былі канчаткова сфарміраваны абодва палкі Слуцкай брыгады. Як сведчыла гродзенская газета «Беларускае слова», першапачаткова брыгада складалася з чатырох тысяч чаловек. Баявыя дзеянні супраць савецкіх войскаў брыгада вяла на працягу месяца, адступаючы на тэрыторыю, якую кантралявалі польскія войскі. Там афіцэры і жаўнеры былі раззброены (да афіцыйнага заканчэння савецка-польскай вайны) і інтэрніраваны ў лагер. Многія ўдзельнікі паўстання засталіся ў Заходняй Беларусі. Частка пасля амністыі вярнулася дадому. Але ў 1937−1938 гадах удзельнікі паўстання былі арыштаваны і зніклі бясследна.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии