Новая выстава Ў Любані

0

У Любанскім музеі традыцыйных промыслаў і рамёстваў разгарнулася новая выстава пад назвай «Лясное рэха». На ёй прадстаўлены так званыя лясныя скульптуры, выкананыя мясцовым аматарам Нінай Чэркас.

У руках Ніны Мікалаеўны нават шкарлупінкі ад грэцкіх арэхаў, нават слівовыя костачкі становяцца матэрыялам для вырабу цудоўных рэчаў. Аднак перавагу жанчына аддае ўсё ж такі карчажынам, у якіх фантазія майстра выяўляе падабенства з якой-небудзь жывой істотай.
Менавіта таму выстава выклікала такую вялікую цікаўнасць у любанскай дзетвары. Яна проста валам валіць у музей. Па тры-чатыры і болей экскурсій праводзяць тут штодзённа. Найбольш жа пашанцавала чацвёртакласнікам гарадской гімназіі: з імі Чэркас правяла своеасаблівы майстар-клас. Яна расказала пра сваю творчасць, паказала, як працуе з карчажынамі.

Реклама

Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии