У Салігорску асвечаны новы касцёл

0

У Салігорску 12 лістапада быў асвечаны касцёл святога Францішка Асызкага. Будаўніцтва гэтай святыні ў горадзе шахцёраў працягвалася з 1997 году.

Касцёл, пабудаваны ў самым цэнтры Салігорска, не мог змясціць усіх вернікаў, якіх, па падлікам, было не менш паўтысячы. Салігорскі каталіцкі актывіст Уладзімір Гарэлікаў зазначыў: «Гэта сапраўдная святыня для каталіцкіх вернікаў. Сёння былі падзякі будаўнікам, уладам, якія аддалі для касцёла месца ў цэнтры гораду. Мы будзем маліцца за Беларусь, за лепшы час для нашай краіны».
Пасля ўрачыстай цырымоніі асвячэння новага касцёла біскуп Антоній Дзям’янка, апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, правёў службу.
Як паведаміла радыё «Свабода», ва ўрачыстым пасвячэнні новага салігорскага касцёла ўдзельнічалі святары з розных месцаў Беларусі, а таксама з Аўстрыі, Польшчы і Расіі.
Іван Далматовіч, архітэктар новага касцёла ахарактарызаваў яго стыль як элемэнты алегорыі на тэму беларускай архітэктурнай школы. «Гэта сімбіёз касцёла з кляштарнымі памяшканнямі».

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии