Баба — жаба

0

Дзесьці цацку баба ўзяла,
Дала Янку пагуляць.
Тая крыху пастаяла,
Ды й давай сама скакаць.

Быў спачатку страх, здзіўленне,
Потым смех малога ўзяў:
Што за дзіўнае стварэнне?
Ледзь ад рогату не ўпаў.

Тут тлумачыць хлопцу баба,
Паказаўшы цацку з рук:
“Гэта, мілы Янка, жаба!
Паўтары за мною, унук!”

Реклама

“Кажы “жа-ба”, — просіць баба. —
Дам тады яшчэ гуляць…”
“Баба — жаба, баба — жаба”, —
Стаў унучак паўтараць.

Цацка з той пары прапала,
Знікла з хаты, як і дзе?..
Баба новую прыдбала —
Там лябёдушка плыве.

Алесь Новік

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии