Мікола Лобан

0

Беларускаму пісьменніку, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа, кандыдату філалагічных навук Міколу Лобану (1911−1984) 27 кастрычніка споўнілася б 95 гадоў.

Мікалай Паўлавіч Лобан нарадзіўся ў вёсцы Чаплічы Слуцкага раёна ў сялянскай сям'і. У 1931 годзе скончыў педагагічныя курсы ў Слуцку, пасля якіх настаўнічаў у вёсках Любанскага, Пухавіцкага, Рудзенскага раёнаў. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, у 1942 годзе, пасля ранення, быў дэмабілізаваны. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Скончыў вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, куды паступіў яшчэ да вайны. Працаваў навуковым супрацоўнікам, пазней — загадчыкам сектара ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая энцыклапедыя».
З 1950 г. Мікола Лобан стаў сябрам Саюза пісьменнікаў. У друку першыя творы з’явіліся ў 1930 г. Ён аўтар апавяданняў, раманаў, кніг артыкулаў і эсэ.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии