Івану Муравейку 85 гадоў

0

21 кастрычніка споўнілася 85 гадоў беларускаму пісьменніку, ураджэнцу Любаншчыны Івану Муравейку.

Іван Андрэевіч Муравейка нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Таль Любанскага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля сканчэння ў 1939 годзе Любанскай сярэдняй школы вучыўся ў Мінскім інстытуце журналістыкі, адкуль быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай Вайны першай і другой ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля дэмабілізацыі ў 1948−1952 гадах працаваў у любанскай раённай газеце «Кліч Радзімы», а пасля сканчэння Вышэйшых літаратурных курсаў у Маскве — адказным сакратаром любанскай раённай газеты «Будаўнік камунізму».
У 1953 годзе Іван Муравейка ўступіў у Саюз пісьменнікаў. Ён аўтар зборнікаў вершаў, піша паэмы, але пераважна вядомы як аўтар кніжак для дзяцей. У 1982 годзе яму прысвоена званне Заслужанага работніка культуры Беларусі.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии