Удакладняем

0

Пасля выхаду мінулага нумара «Кур'ера» званкі чытачоў не прымусілі доўга чакаць. Першыя водгукі былі падзякай за змястоўныя і цікавыя матэрыялы святочнага нумара: «У вас сапраўды атрымаўся ўнікальны расказ-экскурсія па гістарычнай вуліцы Падвальная. Вельмі цікава, багата ілюстравана і даходліва. Малайцы!», — так сказаў у тэлефоннай размове чытач Мікалай Цішкевіч. — Толькі вось шкада, што ў газеце не пазначана прозвішча аўтара гэтага матэрыяла".

Дзякуй нашаму чытачу за водгук і падказку. На жаль, па тэхнічных прычынах сапраўды засталіся «па за кадрам» тыя, хто працаваў над названым матэрыялам. Хоць са спазненнем, але папраўляем гэту сітуацыю.
Ідэя менавіта такога падыходу да расказа аб эпізодах гісторыі нашага горада была распрацавана Сяргеям Багдашычам і Ігарам Ціткоўскім, малюнкі слуцака-турыста падрыхтавала Вера Шут, а свой погляд на дызайн прапанаваў і выканаў вёрстку старонак-разварота Валерый Макоўскі.

Реклама

З удзячнасцю, рэдакцыя «Кур'ера»

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии