“Мастакоў Случчыны” прэзентавалі

0

У пятніцу 25 жніўня ў Слуцкай мастацкай галерэі адбылася прэзентацыя даведніка «Мастакі Случчыны».

З аўтарам даведніка Ігарам Ціткоўскім сустрэліся мастакі, прадстаўнікі сферы культуры і адукацыі. На сустрэчы размова ішла не толькі аб працы над кнігай, але і аб функцыяніраванні галерэі, дзейнасці якой хутка споўніцца год. Даведнікі з аўтографам аўтара былі ўручаны тым, хто прысутнічаў. Іншыя ж маюць магчымасць набыць даведнік у газетных кіёсках.
На прэзентацыі ад грамадскага аб’яднання «Рэгіянальны асветніцкі цэнтр «Вытокі » былі ўручаны камплект даведнікаў для бібліятэк горада і раёна. Падобная акцыя мяркуецца і адносна бібліятэк навучальных устаноў.

Реклама

Алесь Дастанка

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии