Дзень беларускага пісьменства

0

Селета ў пачатку верасня адзначаюцца два ўзаемазвязанных святы: 1 верасня — Дзень ведаў, а 3 верасня — Дзень беларускага пісьменства. Наколькі часта ў паўсядзённым жыцці Вы пішаце і чытаеце на беларускай мове?

Дар’я Данілевіч, вучаніца Старобінскай СШ (Салігорскі раён):
— Лічу, што ведаў беларускай мовы дастаткова, каб на ёй думаць і пісаць. Сярод моладзі ёсць жаданне гаварыць па-беларуску. Шкада, што ў гэтай справе няма дзяржаўнай падтрымкі.

Реклама

Герман Аляксандравіч, настаўнік беларускай і рускай мовы (Салігорск):
— Я абавязаны добра ведаць беларускую мову. Але, каб на гэтай мове думаць і гаварыць, патрэбна нацыянальная моўная сітуацыя.

Марыам Хаханашвілі, студэнтка педагагічнага універсітэта (Салігорск):
— Я будучая настаўніца беларускай мовы. Буду працаваць на вёсцы і буду вучыцца ў вяскоўцаў і ад сваіх вучняў гаварыць і думаць па-беларуску. Сёння для мяне гэта складаная задача.

Любовь Адамовна, оператор стиральных машин (Слуцк):
— Вообще-то, думаю, мы и по-русски не говорим. У нас смешанный говор. А на чисто белорусском я не пишу, не говорю. Нет такой привычки.

Товий Александрович, швейцар ресторана «Заря» (Слуцк):
— В школьные годы и писал, и говорил по-белорусски. Как учили. А сегодня необходимости говорить по-белорусски нет. Человек из деревни в городе и то старается по-русски говорить.

Апытанне праводзілі Уладзімір Амяльчэня і Алесь Дастанка

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии