Буслы пачуялі небяспеку загадзя

0

Вясной у вёсцы Боркі Вясейскага сельсавета вецер сарваў прагніўшую буслянку, што скасабочылася на макаўцы высокага дуба. А чакаўся якраз прылёт і буслоў. Па маёй просьбе старшыня сельгаскааператыва «Агра-Мялешкі» Анатоль Дуля выпрасіў у Слуцкім камбінаце добраўпарадкавання ЖКГ аўтакран з «карзінай». Прыехаўшыя на ім рабочыя замацавалі на дубе кола ад павозкі, жалезную сетку са звараных паўтарамятровых прутоў - дзеля трываласці, так ім здавалася.

Прыляцеўшая неўзабаве пара буслоў, агледзеўшы зблізку новае седлішча, пакінула яго і вёску. Птушкі, напэўна, прадбачылі (ці адчулі) небяспеку, якая зыходзіла з абголенага гнязда. У сярэдзіне ліпеня ў час моцнай навальніцы маланка ўцэліла якраз у той дуб. Сетка жалезная і стала для яе мішэнню, а дуб распаласавала зверху да сярэдзіны ствала глыбокай разорай, вырваўшы нават не толькі кару, а і драўніну таўшчынёй у 10 см і даўжынёй метраў восем! Больш таго, маланка выбіла дзве паласы кары на вышыні 2 метраў ад зямлі на працілеглым баку ствала.
Высновы: альбо трэба замяніць «фундамент» буслянкі, прыбраўшы адтуль жалезную рашотку, альбо уладзіць яе на новым месцы, у прыватнасці на ваданапорнай вежы паблізу жывёлагадоўчай фермы за аселіцай вёскі, каб буслы зноў абжылі яе, як гэта яны рабілі дзесяткі гадоў.

Реклама

Міхась Тычына

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии