«Мастакі Случыны»

0

З друку выйшаў краязнаўчы даведнік «Мастакі Случчыны», аўтарам якога з’яўляецца выкладчык Слуцкай гарадской дзіцячай мастацкай школы Ігар Ціткоўскі.

У даведніку прыводзяцца звесткі пра мастакоў і мастацкае жыццё Случчыны з ХІІ па ХХ стагоддзі. Невялікае па фармату выданне разлічана на выкладчыкаў і вучняў навучальных устаноў нашага рэгіёна, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца мастацкай спадчынай края. Яно ілюстравана чорна-белымі здымкамі мастакоў і іх творамі. Даведнік аддрукаваны накладам 700 экзэмпляраў у Слуцкай тыпаграфіі і паступіў у прадажу ў шапікі Саюздруку.

Реклама

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии