Алесь Марціновіч

0

18 жніўня спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўцы, крытыка і публіцыста Алеся Марціновіча.

Нарадзіўся Аляксандр Андрэевіч у вёсцы Казловічы Слуцкага раёна ў сям'і настаўніка. Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пазней перайшоў на факультэт журналістыкі, па сканчэнні якога ў 1968 годзе працаваў у слуцкай і капыльскай раённых газетах. З 1972 года працуе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Спачатку працаваў як журналіст, з 1966 года пачаў друкаваць літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, нарысы, гістарычныя эссэ, вершы. У 1987 годзе ўступіў у Саюз пісьменнікаў. Яго літаратурная дзейнасць адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Кастуся Каліноўскага.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии