Анатоль Астрэйка

0

(24.07.1911 — 23.08.1978)
24 ліпеня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта і перакладчыка, ураджэнца Капыльшчыны Анатоля Астрэйкі.

Анатоль (Акім Пятровіч) Астрэйка нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пясочнае, што непадалёку ад Капыля. У 1930 годзе скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Мінскім педтэхнікуме. У 1932-34 гадах вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. Тады пачаў працаваць у беларускіх газетах.
У часы Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік быў адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Яго двойчы накіроўвалі на занятую фашыстамі тэрыторыю Беларусі. Ён знаходзіўся на Случчыне ў партызанскай брыгадзе імя Чкалава. У тыя часы быў напісаны зборнік вершаў пра баявыя справы народных мсціўцаў, азаглаўлены аўтарам «Слуцкі пояс». Гэты зборнік у 1943 годзе пад рэдакцыяй Мікалая Дастанка быў выдадзены ў партызанскай падпольнай друкарні, якая славілася выпускам слуцкай партызанскай газеты «Народны мсцівец». Пасля вайны, у 1964 годзе зборнік быў перавыдадзены.
У пасляваенныя гады Анатоль Астроэйка ўзначальваў Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў, быў адказным сакратаром часопіса «Вожык». З друку выйшлі шэраг зборнікаў яго новых твораў. У 1970 і 1981 гадах выйшлі «Выбраныя творы» у двух тамах. Займаўся таксама перакладам на беларускую мову твораў пісьменнікаў народаў СССР. Пісьменнік быў узнагароджаны ордэнамі «Чырвонай Зоркі» і «Знак пашаны», медалямі.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии