Увага! Новы гістарычны конкурс

0

З нагоды 890-годдзя з часу першага ўпамінання Слуцка ў гістарычных крыніцах, грамадскае аб’яднанне “Рэгіянальны асветніцкі цэнтр “Вытокі” сумесна з рэдакцыяй газеты «Кур’ер» аб’яўляе гістарычны конкурс, у якім запрашае прыняць удзел аматараў Слуцкай мінуўшчыны.

Працягласць конкурсу — прыкладна два месяцы. Канчатковыя яго вынікі будуць падведзены напярэдадні Дня горада, прымеркаванага да сёлетняй юбілейнай даты. Конкурс складаецца з некалькіх этапаў, кожны працягласцю ў адзін тыдзень. Мяркуецца, што тыднёвы этап таксама будзе вызначаць свайго пераможцу.
З гэтага нумару газеты на старонцы №8 будуць змяшчацца новыя пытанні і адзначацца актыўныя ўдзельнікі і пераможцы папярэдняга этапу. Па агульных выніках прапануемага турніру эрудзітаў атрымаюць прызы ад нашых спонсараў тры пераможцы і найбольш актыўныя яго ўдзельнікі.
Арганізатары разлічваюць, што аматары мінуўшчыны праявяць зацікаўленасць да ўдзелу ва ўсіх этапах конкурсу. Але гэта не абавязковае патрабаванне: уключыцца ў ход спаборніцтва можна з любога этапу. Галоўнае, як і ў Алімпіядах, — удзел. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.
Для вызначэння пераможцаў будуць улічвацца не толькі правільнасць адказу, але і яго паўната. Пры неабходнасці сярод маючых аднолькавыя вынікі больш шчаслівага вызначыць жараб’ёўка. Адказваць на пытанні можна як на беларускай мове, так і на рускай.
Свае лісты ў пісьмовай форме накіроўвайце на адрас: г.Слуцк, вул. Камсамольская, 1, альбо пакідайце у п/с53 (паштовае аддзяленне №9). Адказы на кожны чарговы этап прымаюцца на працягу тыдня з моманту публікацыі заданняў.

Реклама

Жадаем поспехаў!

Этап першы
Як вядома, Случчына з ХІІ па канец ХVІІІ стагоддзя ўяўляла сабою ўдзельнае княства, улада ў якім перадавалася ў спадчыну. Слуцкімі князямі на працягу шасцісот гадоў з’яўляліся прадстаўнікі некалькіх арыстакратычных дынастый (княжацкіх родаў).
1. Калі ласка, назавіце больш знакамітыя арыстакратычныя дынастыі (княжацкія роды), якія з’яўляліся ўладарамі Случчыны. Па магчымасці, зрабіце гэта ў храналагічнай паслядоўнасці і з вызначэннем гістарычных межаў іх кіравання.
Для ўдзельнікаў часам будуць прапаноўвацца магчымыя варыянты адказаў. У дадзеным выпадку прапануюцца наступныя варыянты: Хадкевічы, Сапегі, Алелькавічы, Ільінічы, Ізяславічы, Радзівілы, Валовічы, Рурыкавічы, Глябовічы, Пацы, Завішы.
2. Вызначце, калі ласка, якім кіруючым дынастыям Случчыны належылі прыведзеныя ніжэй гербавыя выявы.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии