Слуцкія лаўрэаты

0

Лаўрэатамі IV Міжнароднага мастацкага конкурсу “Іншы погляд”, што праводзіцца ў польскім горадзе Саснаўцы, сталі юныя мастакі са Слуцка.

Сама назва конкурсу ўжо патрабуе ад удзельнікаў незвычайнага, нетрадыцыйнага падыходу да рашэння мастацкай задачы, і гэта прываблівае многіх. Сёлета сюды прыбылі 1749 дзіцячых работ з дзевяці краін свету. Нашу краіну прадстаўлялі творы з адзінаццаці беларускіх гарадоў. З чатырох работ, прадстаўленых Слуцкай мастацкай школай, тры аказаліся ў ліку пераможцаў. Гэта работы Алены Леановіч і Кацярыны Барташэвіч, адзначаныя дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, і работа Яўгеніі Лагун, атрымаўшая заахвочвальны дыплом.
Адзначым, што адзін з двух Галоўных дыпломаў конкурсу (яны вызначаліся ў намінацыі “Жывапіс” і “Графіка”) – “Гран-пры” — таксама прыбыў у Слуцк. Яго ўладальнікам стаў былы навучэнец мастацкай школы, а цяпер студэнт Беларускай акадэміі мастацтваў Ілья Падалка. Ён прыняў індывідуальны ўдзел у конкурсе, зрабіўшы графічную работу “Маладзік і Поўня”. Фрагмент яго работы стаў і эмблемай сёлетняга конкурсу ў Саснаўцы.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии