Міхась Лазарук

0

5 ліпеня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўцы, акадэміка Акадэміі педагагічных навук і Нацыянальнай акадэміі навук, ураджэнца вёскі Ушалавічы Слуцкага раёна Міхася Лазарука (1926 — 2000гг).

Нарадзіўся Міхась Лазарук у сялянскай сям'і. У 1944 годзе, пасля вызвалення Случчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў прызваны ў Савецкую армію. Дайшоў да Берліна, дзе аставіў аўтограф на сцяне павержанага рэйхстага. За ўдзел у вайне меў ордэн Чырвонай зоркі і медалі.
Пасля Перамогі прыехаў у Мінск і паступіў у педагагічны інстытут на аддзяленне рускай мовы і літаратуры, які скончыў у 1951 годзе. Як здольны выпускнік, быў накіраваны ў аспірантуру, пасля якой займаўся выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Да 1968 года быў дэканам філалагічнага факультэта, а з 1971 года — прарэктарам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Меў званні прафесара, акадэміка, быў акадэмікам Акадэміі педагагічных навук СССР, доктарам філалагічных навук. Прымаў удзел у стварэнні падручнікаў для навучэнцаў сярэдніх школ і студэнтаў ВНУ. Займаўся літаратурнай дзейнасцю, уваходзіў у склад Саюза пісьменнікаў.
Не стала Міхаіла Арсеньевіча Лазарука 14 лістапада 2000 года.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии