Любань і Гатчына: карыснае сяброўства

0

Падчас візіту дэлегацыі з Гатчыны (Ленінградская вобласць) на Любаншчыну, які адбыўся ў сярэдзіне чэрвеня, асаблівую ўвагу госці звярнулі на сельскую гаспадарку.

З тэхналогіямі вырошчвання яравых і азімых збожжавых, новымі сартамі гэтых культур госці знаёміліся ў мясцовых гаспадарках.
Другая частка наведвання любанскіх СВК была своеасаблівай справаздачай перад гатчынцамі. Справа ў тым, што Гатчынскі раён — таксама ў асноўным сельскагаспадарчы, дзе вельмі развіта жывёлагадоўля. Пару гадоў назад расіяне падарылі пабрацімам дзве тысячы доз спермы быкоў мясных парод — «шэрале» і «лімузінаў». Гэтай спермай на адкормачным комплексе СВК «Атраднае-агра» пакрывалі кароў айчыннай чорна-пярэстай пароды. Помесь (а тут ужо атрымана другое пакаленне) захавала ўсе ўласцівасці «бацькоў» — прыбывае ў вазе ў сярэднім па 1,1−1,2 кг ў суткі (чорна-пярэстыя — па 850г). Зараз «падарункавы» статак налічвае каля 200 галоў.
А яшчэ гатчынцаў цікавілі многія аспекты дзейнасці органаў мясцовага самакіравання, у прыватнасці, сельсаветаў, вопыт працы любанчан па рамонту старых і пракладцы новых дарог, па будаўніцтву жылля ў сельскай мясцовасці, па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, па адраджэнню вёскі.
Сяброўства з Гатчынай карысна і для любанчан. Валерый Грыбанаў, старшыня райвыканкама, наконт гэтага сказаў: «Супрацоўніцтва ў галіне жывёлагадоўлі будзе працягвацца. Ёсць жаданне перайняць багаты вопыт гатчынцаў у садаводчай справе. Варта таксама ўважліва прыглядзецца да іх вопыту падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Там гэта пастаўлена выдатна. І, канешне ж, будзем гандляваць. Сёлета мы зноў запусцім у работу кансервавы завод у СВК „Асавец-агра“. Прадукцыю завода ўжо чакаюць у Расіі. Павялічым і збыт прадукцыі Любанскага сыраробчага завода ў РФ. Акрамя таго, будзе ў нас для гандлю і бульба, і агародніна. Не забудзем і пра культурныя абмены, абмены маладзёжнымі дэлегацыямі».

Реклама

Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии