Шкада паперу!

0

Ну, і кніга!.. Патлумачыць?
Можа, я няважны спец,
Але ж кожны тут убачыць:
Палігра-а-афія – капец!

Кегль – маленькі,
Шрыфт – каравы,
Гарнітура – не ў дугу.
Хто такія творыць справы,
Я дапетрыць не магу.

Ну, а змест?! Паверце слову,
Глупства поўнае. Дальбог!
Аўтар квёлую жывёлу
У фантазію запрог.

Реклама

Дзе трагедыя?! Дзе драма?!
Дзе прыгодніцкі імпэт?
Путных думак – а ні грама.
Шэры, просценькі сюжэт.

Каб спытаць, якой халеры
Тое нехта стаў пісаць?!
Мне б было шкада паперу
Гэткай кнігаю псаваць.

Сяргей Квіткевіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии