Педагогам Міншчыны затрымліваюць зарплату

0

У Мінскай вобласці ўзніклі значныя цяжкасці з выплатай зарплаты пра-цаўнікам бюджэтнай сферы.

Аб гэтым паведаміла «Настаўніцкая газета» ад 20 чэрвеня 2006 года. Выданне асветнікаў Беларусі піша: «Па словах супрацоўніка абласнога упраўлення адукацыі Людмілы Еўтушэнка, асноўная даходная крыніца ў Мінскай вобласці прадпрыемства „Беруськалій“ адчувае значныя цяжкасці - спынілі работу ўсе чатыры руднікі прадпрыемства з-за таго, што прадукцыя не рэалізуецца. У выніку прадпрыемства не плаціць падаткі. Запазычанасць „Беларуськалія“ бюджету Мінскай вобласці ў канцы мінулага тыдня склала 30 мільярдаў рублёў. Для таго, каб выплаціць адпускныя работнікам сістэмы адукацыі за чэрвень, патрэбна 19 мільярдаў рублёў… Каб выправіць гэтую сітуацыю, мы пісалі пісьмы ў Міністэрства фінансаў. Мінфін згодны пайсці насустрач і выдзеліць частку сродкаў, якія былі запланаваны на трэці квартал. Сітуація вельмі цяжкая, і калі яна выправіцца, сказаць складана».

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии