Васіль Вітка

0

16 мая споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння паэта ўраджэнца Случчыны Васіля Віткі (1911 – 1996).

Цімох Васільевіч Крысько, які больш вядомы пад паэтычным псеўданімам Васіль Вітка, нарадзіўся ў вёсцы Еўлічы Слуцкага павета. У 1928 годзе ён скончыў вучобу ў Слуцкай прафтэхшколе. У той жа год упершыню з’явіліся ў друку яго творы.
Працаваў Васіль Вітка ў рэдакцыях газет і часопісаў, з 1948 года быў намеснікам, а з 1951 года галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”, у 1957–74 гады – галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка” . У 1939–41 гады ўзначальваў Беластоцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творы Васіля Віткі вызначаюцца грамадзянскім пафасам, зачараванасцю прыгажосцю роднай зямлі. Значнае месца займаюць сатырычныя вершы, эпіграмы, пародыі. Шмат твораў прысвяціў дзецям. У 1978 годзе атрымаў Ганаровы дыплом Міжнароднага журы па прэміях Х.К. Андэрсена. У 1972 годзе яго творчасць адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. У 1970 годзе прысвоена званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
Не стала паэта 5 ліпеня 1996 года.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии