Уносіць араты гідрагуматы

0

Заданне па сяўбе яравых культур, якое даў Случчыне Мінаблвыканкам, слуцкія аграрыі ўжо перавыканалі на 13%.

Аб гэтым паведаміў карэспандэнту «Кур'ера» Аляксандр Рымашэўскі, начальнік райсельгасхарча выканкама. «Яравымі культурамі на Случчыне занята амаль 48 тысяч гектараў, — сказаў ён. — Але гэты паказчык плануецца давесці да 52 тысяч — на 3 больш, чым летась. Такі рост звязаны з пашырэннем пасеваў кукурузы, каля паловы якой плануем убраць сёлета на зерне».
Галоўны клопат слуцкіх аграрыяў зараз звязаны з догледам ужо пасеянага: унясенне мікраэлементаў, гідрагуматаў і другіх прэпаратаў, хімпраполкай, якая за дзень праводзіцца на 2 тысячах гектараў. Асаблівую трывогу на Случчыне выклікаюць азімыя — пшаніца і трыцікале. Амаль трэць пасеваў зімой вымерзла. Ды і ацалеўшыя пасля жорсткіх маразоў аказаліся надта аслабленымі. Загінуўшае (каля 8 тысяч гектараў) перасеялі. Гэта і дае падставы спадзявацца, што намечаны на сёлета валавы збор зерня ў 200 тысяч тон будзе ўсё ж такі дасягнуты.

Реклама

Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии