Замест трох — 15

0

Сёлета нашай Ленінскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе даведзена заданне сабраць і здаць макулатуры каля паўтоны, металазлому — тры тоны. Гэтыя заданні выкананы і перавыкананы. Вучні здалі металазлому ажно 15 тон.

На выручаныя грошы было вырашана 19 мая ажыццявіць экскурсійную паездку па маршруце «Леніна-Кобрын-Камянец-Белавежская пушча». Рабяты пабываюць у музеі А. Суворава, убачаць знакамітую Белую вежу, музей прыроды, пазнаёмяцца з жывёльным і раслінным светам пушчы.

Реклама

Аляксандр Лемеш,
вучань 11 класа Ленінскай САШ

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии