Паэт і грамадскі дзеяч

0

4 мая споўнілася 65 гадоў беларускаму паэту і дзеячу нацыянальнага адраджэння нашаму земляку Яўгену Гучку.

Нарадзіўся Яўген Сяргеевіч у Слуцку. Пасля вучобы ў Беларускім дяржаўным універсітэце працаваў настаўнікам, пазней, на працягу 30 гадоў — вядучым рэдактарам рэдакцыі гісторыі і геаграфіі выдавецтва «Народная асвета».
Яго першыя друкаваныя радкі з’явіліся ў 1959 годзе ў Слуцкай раённай газеце. Цяпер яго творы вядомы не толькі беларускаму чытачу, але і ў Расіі, Польшчы, ЗША, Чэхіі.
Паэт браў актыўны ўдзел у стварэнні шэрагу культурна-асветных арганізацый, у тым ліку «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии