Дыплом за лепшую жаночую ролю

На адбыўшымся нядаўна ў Барысаве тэатральным фестывалі-конкурсе Наталля Чыгорская, вучаніца 11-га класа Салігорскай гімназіі № 2, прадстаўніца калектыва “Пунцовыя ветразі” з Дварца культуры, атрымала дыплом за лепшае выкананне жаночай ролі.

“Для мяне гэта ўзнагарода адметная, бо пасля школы збіраюся паступаць на тэатральнае аддзяленне Акадэміі мастацтваў”, — сказала Наталля Чыгорская карэспандэнту “Кур’ера”. Па яе словах , захапленне тэатрам пачалося з дзіцячага садзіка. А ў першым класе яна трапіла ў тэатральную групу, якой кіравала Ала Сямёнаўна Шулякоўская. Тут пачалося сапраўднае тэатральнае жыццё і навучанне. Наталля выконвала розныя ролі, ад Бабы-Ягі да Прынцэсы. Апошняй вялікай працай была галоўная роля у пастаноўцы “Палёт цвіркунчыка”, дзе гаворка ідзе пра складаныя адносіны паміж школьнікамі старэйшых класаў. Вось гэты спектакль і быў паказаны на Барысаўскім фестывалі. Журы палічыла лепшай сярод мноства актрыс, як дарослых, так і школьнага ўзросту (намінацыя “Жаночая роля”), юную салігарчанку – Наталлю Чыгорскую.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии