Вялікі князь літоўскі

0

Сёлета спаўняецца 710 гадоў з дня нараджэння вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Альгерда (1296 — 1377)
Князь Альгерд вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель у адзіную дзяржаву. У выніку за час яго княжання тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася больш, чым у два разы. Цэнтральнае месца ў гэтай краіне належыла беларускім землям.

Ахрышчаны Альгерд быў у праваслаўі. Яго першай жонкай стала віцебская княгіня Марыя, другой была цвярская княгіня Ульяна. Ад іх князь меў дванаццаць сыноў і дзевяць дачок. Сыны таксама былі праваслаўнымі, але некаторыя (напрыклад, Ягайла, калі стаў польскім каралём) перайшлі ў каталіцтва.
Альгердавічы (нашчадкі Альгерда) далі пачатак вядомым вялікакняжацкім родам. Ягелоны былі вялікімі князямі ВКЛ і каралямі Польшчы. Іншыя былі ўплывовымі ўдзельнымі князямі, ім дазвалялася карыстацца дзяржаўным гербам «Пагоня». З іх найбольш вядомыя — князі Трубяцкія, князі Мсціслаўскія, князі Бельскія. Нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча — князі Алелькавічы — княжылі ў Кіеве, Слуцку і Пінску. Слуцкім і Капыльскім княствамі прадстаўнікі гэтага роду валодалі з канца ХІV да пачатку ХVІІ стагоддзяў. Былі яны апякунамі праваслаўнай царквы. Некаторыя прадстаўнікі гэтага роду пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў княгіня Сафія Юр’еўна далучана да ліку святых беларускай праваслаўнай царквы, у цэнтры Слуцка ёй пастаўлены помнік. З даўніх часоў да ХІХ стагоддзя ў Слуцкай Юр’еўскай царкве захоўвалася каштоўная рэліквія, магчыма, перададзеная сюды Алелькавічамі - срэбраны рыцарскі пояс, які некалі належыў іх продку вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага Альгерду.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии