Беларусы ў Уладзіміры

0

У расійскім горадзе Уладзіміры адбыўся міжнародны конкурс дзіцячага малюнка «Калядная паштоўка». У ліку трох лаўрэатаў Першай ступені старэйшай узроставай групы аказаліся два прадстаўнікі Беларусі - Барташэвіч Кацярына са Слуцка і Рыбарава Марыя з Мінска.

Конкурс адбываўся ў рамках культурна-адукацыйнай праграмы «Каляды ў Уладзіміры», якую ладзіла Межрэгіянальная маладзёжная грамадская арганізацыя «ДОМ МИРА». У ім прыняў удзел 81 калектыў з розных рэгіёнаў Расіі і бліжэйшага замежжа. Беларусь на конкурсе прадстаўлялі студыя Рышарда Мая з Мінска і Слуцкая дзіцячая мастацкая школа.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии