Знакаміты медык

0

31 сакавіка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння доктара медыцыны, вучонага ў галіне хірургіі і інфекцыйных хвароб, ураджэнца Случчыны Іосіфа Іванавіча Каржанеўскага (1806 — 1870).

Было імя Іосіфа Іванавіча ў свой час шырока вядомым — яго лічылі лепшым хірургам Польшчы. Ён аўтар навуковых прац па пытаннях лячэння сыпнога тыфу, пераломаў, артапедыі.
Пасля сканчэння медыцынскага факультэта Віленскага універсітэта Іосіф Іванавіч застаўся там працаваць, неўзабаве абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны. Акрамя навуковай, займаўся выкладчыцкай і практычнай дзейнасцю. У 1831 годзе прыняў удзел у барацьбе з халерай. На працягу 1837−39 гадоў практыкаваўся ў лепшых замежных клініках. У 1840−43 гады быў дырэктарам клінікі пры Віленскай акадэміі, пасля закрыцця якой займаўся толькі практычнай дзейнасцю.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии