Мінскія выставы

0

У Мінску 24 сакавіка адбылося адкрыццё Міжнароднай і Рэспубліканскай выставак дзіцячай творчасці «На сваёй зямлі».

Рэспубліканская выстава размясцілася ў выставачнай зале сядзібы аднаго з арганізатараў - грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж». Яе экспазіцыя складаецца з 435 работ юных беларускіх мастакоў, у ліку якіх трынаццаць прадстаўнікоў Салігорска і чатыры з вёскі Осава Салігорскага раёна. Горад Слуцк прадстаўлены дваццацю двума аўтарамі.
Міжнародная выстава, экспазіцыя якой складаецца з 220 работ аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, размясцілася ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» у Палацы Рэспублікі. Яна будзе дзейнічаць да 2 красавіка. Наш рэгіён тут прадстаўлены чатырма ўдзельнікамі з Салігорска і трынаццацю са Слуцка.
Падчас урачыстага адкрыцця выставы ў Палацы Рэспублікі былі ўручаны ўзнагароды пераможцам конкурсу дзіцячай творчасці, дыпломы ўдзельнікаў атрымаў кожны аўтар прадстаўленых на выставе работ. Былі таксама названы лепшая мастацкая студыя і лепшы настаўнік, якімі сталі Слуцкая дзіцячая мастацкая школа і выкладчык Слуцкай ДМШ Гунефа Мацюшэнкава.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии