Слова пра мастака

0

1 сакавіка споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння мастака-жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ураджэнца Капыля Уладзіміра Пасюкевіча.

Мастак вядомы як майстар шматлікіх партрэтаў, пейзажаў, тэматычных кампазіцый, важнае месца ў яго творчасці займае гісторыка-патрыятычная тэма.
Значны ўклад у фарміраванне характару сучаснага беларускага жывапісу Уладзімір Маркавіч зрабіў і як выхавальнік творчых асоб: з 1963 года, пасля сканчэння Маскоўскага мастацкага інстытута імя В. Сурыкава, ён стаў працаваць выкладчыкам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў), у 1974 годзе яму прысвоена званне дацэнта.

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии