У панядзелак 13 сакавіка на прыём да старшыні Слуцкага райвыканкама па асабістых пытаннях звярнулася больш трох дзесяткаў случчан.
“Адна з галоўных праблемаў, якая сёння вымушае людзей звяртацца да мясцовай улады, тычыцца пытанняў паляпшэння іх жыллёвых умоў, — так прааналізаваў вынікі прыёму грамадзян Аляксандр Драко, старшыня Слуцкага райвыканкама. — Людзі бачаць, што дзяржава зараз узмоцненную ўвагу звяртае на мнагадзетныя сем’і, што, у сваю чаргу, вызначыла і адрасатаў апошняга прыёму”. Па яго словах, мясцовая ўлада прымае належныя меры, каб справядліва вырашыць гэтыя сацыяльныя праблемы.