Павел Місько

0

14 сакавіка споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, ураджэнца Случчыны Паўла Андрэевіча Місько.
Павел Андрэевіч вядомы як аўтар прыгодніцкіх твораў для дзяцей. Займаецца таксама мастацкім перакладам на беларускую мову, піша вершы, п’есы. Выдаў некалькі зборнікаў сатыры і гумару, друкуе апавяданні, аповесці, раманы.

Нарадзіўся Павел Місько ў вёсцы Знамя Слуцкага раёна. Пасля сканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта працаваў у часопісе «Полымя», у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У друку першыя творы з’явіліся ў 1954 годзе. У 1967 годзе пабачыў свет яго першы зборнік апавяданняў «Калодзеж».

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии