Дзве сустрэчы

0

Пасябравалі Мень са Слуцкам
Знаёмы пенсіянер, будаўнік па прафесіі, пры сустрэчы неяк расказаў, як ён праведваў сваякоў жонкі ў гарадку Мень на Чарнігаўшчыне. Бацька яго быў беларус, маці - украінка. Пайшоў у нядзелю на мясцовы рынак і звярнуў увагу на дзядулю, які прадаваў лазневыя бярозавыя венікі, звязаныя неахайна, з доўгімі «цырбунамі», перавязаныя дротам. Госць далікатна заўважыў таму дзядулю, маўляў, я табе пакажу, як трэба вязаць венікі, каб яны «глядзеліся» акуратнасцю. І параіў вырэзваць са старой веласіпеднай камеры вузкія гумавыя кружочкі і змацоўваць імі венікі - на заглядзенне будуць.

— Ды пайшоў ты са сваёй граматай, — ускіпеў украінец. — Мо ты маскалём будзеш, га?
— Ды не, я са Слуцка, ёсць такі ў Беларусі горад, — адказаў госць. — Можа чуў?
— Не чуў я пра твой горад, але сваю грамату пакінь сабе, — болей памяркоўна адказаў прадавец венікаў.

Реклама

На тым і разыйшліся.
Праз паўгода ці крыху болей слуцак зноў наведаўся ў той Мень да сваякоў жонкі і на рынку нечакана сустрэўся з тым самым дзядулям — ён гандляваў венікамі, перавязанымі гумавымі кружочкамі, — як калісьці павучаў яго госць са Слуцка. Пазнаў дзядуля яго, падаў руку, падзякаваў за навуку. А потым, схадзіўшы ў бліжэйшы магазін, прынёс бутэльку гарэлкі, кавалак варанай каўбасы, паўбохана хлеба, і яны замачылі знаёмства, асушыўшы бутэльку да донца. І развіталіся, як старыя добрыя сябры.

Хто пра што, а старыя — пра балячкі
Аб чым пры сустрэчы дзеляцца знаёмыя беларусы-пенсіянеры? Канешне ж, не столькі сваімі палітычнымі поглядамі, хоць не без гэтага, колькі станам здароўя, хваробамі, рацэптамі па іх лячэнню. На сабе не раз праверыў пры такіх сустрэчах на вуліцы. Не ў прыклад амерыканскім пенсіянерам, якія пры сустрэчах на пытанне, як здароўе, Джон ці Марцін, часцей адказваюць з усмешкай на твары: «О'кэй!»
А ў мяне нядаўна была сустрэча з даўнім знаёмым, крыху маладзейшым за мяне, недзе пад семдзесят гадкоў мы з ім вітаемся пры сустрэчах. Аднойчы выйшлі разам з лазні і хвілін дваццаць — нам было па шляху абодвым — ішлі побач. І ўвесь час ён падрабязна, нібы чытаў сваю лекавую кніжку, што захоўваецца ў паліклініцы, пералічваў свае набытыя за жыццё хваробы, вынікі шматлікіх аналізаў, рэнтгенаўскіх здымкаў, прозвішчы новых урачоў, паездкі ў санаторыі на лячэнне. Я ўсё чакаў, што ён спыніцца, але дарэмна — здавалася, што яму да спадобы пералічваць усё гэта, магчыма ад такой споведзі чалавеку рабілася лягчэй на душы. Калі ж мы развіталіся, я адчуў палёгку — так ён закалыхаў мяне сваімі споведзямі. Вось тут і прыпомніўся той пенсіянер-амеріканец са сваім бадзёрым «О'кэй!»

Міхась Залесскі

ОТКЛИК ЧИТАТЕЛЯ
на историю любви «Бестолковое» сочинение на тему «мороз и солнце… (см. стр. 17, «Кур'ер» № 10 от 9 марта 2006 г.)
Это не сочинение бестолковое, а учительница… Вот «благодаря» таким закостенелым филологам, в ребёнке можно навсегда убить будущего великого писателя или журналиста! Таким учителям не место в школе, они профнепригодны! А Маргарита — умница!

Татьяна Гусева
прислано на «SMS-Курьер»: 329−29−34

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии