Даследчык царкоўнай старасвеччыны

0

Таму, хто цікавіцца слуцкай мінуўшчынай, нельга абмінуць увагай працы этнографа, краязнаўца, археолага і археографа, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта Андрэя Канстанцінавіча Сніткі (1866 — 1920).

Тое, што бачыў ён у Слуцку 1910-х гадоў, было занатавана, некаторыя матэрыялы выдадзены. І хаця сёння мы можам шкадаваць з-за таго, што трэба было б зрабіць больш (каб толькі прадбачыць, што ў хуткім часе ў віхуры мяцежнага і трагічнага ХХ стагоддзя столькі знікне), але і тое, што даследчыкам зроблена, для нас вельмі каштоўнае. І як аказалася, зроблена было дарэчы і своечасова.
Разам з заснаваннем царкоўна-археалагічнага камітэта быў арганізаваны і Мінскі царкоўна-археалагічны музей. З 1908 года яго кіраўніком стаў Снітка. Увага Андрэя Канстанцінавіча пашыралася на тэрыторыю Мінскай епархіі, якая з’яўлялася гістарычнай спадкаемніцай даўнейшай Тураўскай епархіі. Ён праводзіў археалагічныя росшукі, цікавіўся гісторыяй манастыроў, вывучаў старажытную літаратуру. Менавіта ў Мінскім царкоўна-археалагічным музеі захоўваўся архіў Слуцкага Троіцкага манастыра, які быў даследчыкам вывучаны і апісаны. Гэтыя матэрыялы ён надрукаваў у 4-м выданні зборніка дакументаў «Мінская даўніна» (Мн. 1913). У 2-м выданні зборніка за 1911 год ім быў зроблены гістарычны агляд пад назвай «Са слуцкай даўніны», а ў Санкт-Пецярбурзе ў той жа год выдадзена «Апісанне рукапісаў і старадрукаваных кніг у Слуцкім Трайчанскім манастыры». Ён склаў радавод слуцкіх князёў Алелькавічаў, зрабіў гістарычны агляд Слуцка часоў князёў Алелькавічаў і Радзівілаў, які застаўся ў рукапісу і цяпер захоўваецца ў архіве Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сёлета спаўняецца сто сорак гадоў з дня нараджэння Андрэя Сніткі. Нарадзіўся ён у Вільні. Па паходжанню быў са смаленскіх дваран. У 1888 годзе скончыў Рыжскі палітэхнічны інстытут. Даследчыкі яго біяграфіі адзначаюць, што быў ён манархістам па перакананню, станоўча адзначаў уплыў праваслаўнай царквы на Беларусі.

Реклама

І.Ц.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии