Экалагічны конкурс

0

Вучаніца пятага класа Слуцкай дзіцячай мастацкай школы Алена Леановіч стала пераможцам Міжнарожнага конкурса дзіцячага малюнка і жывапісу, які напрыканцы лютага завяршыўся ў Мінску, .

Конкурс выяўленчай творчасці - адзін са складнікаў шэрагу конкурсаў Рэспубліканскага фестывалю школьнікаў і навучэнцаў «Дзень зямлі. Беларусь 2006», які ўжо не першы раз праводзіцца грамадскай арганізацыяй «Беларускі зялёны крыж» сумесна з міністэрствамі адукацыі, культуры, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы ТАА «Палітра». Сёлета ён праходзіў у два туры, а вынікі падводзіліся ў чатырох узроставых групах.
Слуцкія мастакі паспяхова заявілі пра сябе ўжо на рэспубліканскім этапе выяўленчага конкурсу, які называўся «На сваёй зямлі». У другой узроставай групе Дыпломам І ступені была адзначана работа вучаніцы Слуцкай ДМШ Ганны Шышко. Дыплом ІІ ступені атрымала Таццяна Вітко. У трэцяй узроставай групе Дыпломам ІІІ ступені адзначана Алена Смятанка. У старэйшай узроставай групе Дыпломы ІІ ступені атрымалі Ксенія Падліпская і Сяргей Марыніч, дыпломы І ступені - Марыя Бабко і Алена Леановіч.
На міжнародным этапе конкурсу, у якім прынялі ўдзел 6838 юных мастакоў з Расіі, Казахстана, Малдовы, а таксама 100 удзельнікаў з Беларусі, прайшоўшых рэспубліканскі этап, сярод пераможцаў аказаліся вучні Слуцкай мастацкай школы Ганна Шышко (Дыплом ІІ ступені) і Алена Леановіч (Дыплом І ступені).
Лепшыя 178 работ юных мастакоў будуць выстаўлены спачатку ў галерэі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра, з 24 сакавіка — у мастацкай галерэі Палаца Рэспублікі ў Мінску, а потым адправяцца ў вандроўку па раённых выставачных залах краіны.
Журы конкурсу, у склад якога ўваходзяць мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі, сваю работу не скончыла. Яно павінна яшчэ вызначыць лепшыя творчыя калектывы і лепшых кіраўнікоў.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии