Віктарына ад ТБМ

1

Сем гадоў таму ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Штогод ва ўсіх нацыянальна-арыентаваных краінах гэты дзень адзначаецца як перамога ў барацьбе за наданне роднай мове статуса дзяржаўнай.

Слуцкая гарадская арганізацыя ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» прапануе чытачам «Кур'ера» прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай гэтаму міжнароднаму святу. Вашы варыянты адказаў на пытанні віктарыны чакаем 19 лютага з 18 да 20 гадзін па тэлефоне 2−09−04. Адказы можна даслаць праз SMS на тэлефон 329−29−34. Не пазней 19 лютага іх таксама можна пераслаць на адрас: 223 610, г. Слуцк, а/с 23.

Реклама

1. Якая краіна прапанавала абвясціць свята Міжнародны дзень роднай мовы?
а) Албанія; б) Бангладэш; в) В’етнам; г) Гандурас

2. Якія падзеі з’явіліся нагодай да абвяшчэння Міжнароднага дня роднай мовы?
а) адстойваючы свае правы вучыцца на роднай мове, загінулі 5 студэнтаў;
б) наданне роднай мове статуса дзяржаўнай;
в) наданне двум альбо болей мовам статуса дзяржаўнай;
г) перавод выкладання ў вышэйшых навучальных установах на родную мову.

3. Колькі моў налічваецца ў свеце?
а) каля 3000; б) каля 6000; в) каля 9000; г) каля 12 000

4. Якой колькасці моў пагражае знікненне?
а) 3; б) 30; в) 300; г) 3000

5. Колькі беларускамоўных школ існуе ў Слуцку?
а) 0; б) 1; в) 3; г) 13.

Калі ласка, накіруйце свае веды на ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве. Трох пераможцаў віктарыны (а іх пры неабходнасці вызначыць жрэбій) ТБМ узнагародзіць прызамі. Поспехаў!

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Berkut
Berkut
17 февраля 2006 17:09

1. Бангладеш
2. «Международный день родного языка был учрежден в память о гибели 21 февраля 1952 года пяти студентов, выступавших за придание языку бангла статуса государственного.»
3. 6000
4. половине
5. стыдно отвечать на этот вопрос

Пользуйтесь :biggrin: