Новы твор нашага земляка

0

Выйшаў у свет раман-біяграфія «Круг» нашага земляка Алеся Пашкевіча. Твор прысвечаны жыццяпісу беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, адарванага у 1930-ыя гады ад радзімы на доўгія 27 гадоў няволі ў сталінскіх лагерах.

Аўтар мастацкі даследуе лёс паэта-пакутніка, які прайшоў, як кажуць, усе кругі ада, але карціны лагернай жудасці паэт змог занатаваць толькі пасля вяртання на радзіму.
Дапамогу Алесю Пашкевічу, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, пры напісанні рамана «Кург» зрабіў архіў вышэйназваннага Саюза і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Наклад выдання 1000 асобнікаў.

Реклама

Міхась Тычына

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии