Афганістан у маёй душы

0

Сёння госць «Творчага завулка» — наш зямляк Аляксандр Пенязь. Ён родам са Случчыны. Большую частку сталага жыцця (26 гадоў) аддаў вайсковай службе. У 1982−1984 гадах ваяваў у Афганістане. Зараз пайшоў на пенсію. Але гэта не перашкаджае займаць актыўную жыццёвую пазіцыю. Аляксандр Рыгоравіч удзельнічае ў рабоце мясцовай грамадскай арганізацыі «Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Па яго ініцыятыве ў Старадарожскім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі аформлены раздзел «Афганістан у маёй душы», куды перадаў мноства экспанатаў. Выдаў два зборнікі вершаў - «Афганскі сшытак» і «Афганскія матывы». Часта друкаваўся ў раёнцы «Навіны Старадарожчыны». Да гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана Аляксандр Пенязь прадстаўляе чытачам «Кур'ера» чарговыя вершы аб нялёгкіх хвілінах ваеннай службы ў далёкай краіне.

На блокпасце
Мы стаялі пад гарою
Вартаваны самалётам,
Пасты мяняліся чаргою,
Служыць — мужчынская работа.

Реклама

Слаўлю вецер верталёта,
Заўсёды свежанькі, гатоў,
Калі не справіцца пяхота, —
Ляцець на выручку сяброў.

Снегавой вады даліць
У машыны, і пад сонцам
Гайкі з клокатам круціць —
Той падмурак абаронцам.

Афгані сняцца багачам
За вайсковы той учынак,
Працаваўшых па начам
Шкада было дзяцей, жанчынак.

Зрываліся бакі мыслення,
Зелля ўздыхваў чалавек,
Жменькаю дымок — курэнне
Яму нагадвалі бяспеку.

У кране снежнае вадзіцы
Чудзіўся сабачы рык,
Гарэма беднай чараўніцы
Незарублены рушнік.

Землятрус
У гарах Афганістана
Затаіўся землятрус,
Быццам рэху Пакістана
Адчуў нагамі беларус.

«Панядзелак — цяжкі дзень», —
Даўно бытуе ў народзе
Ад сонейка шукалі цень,
Хто ў калоне, у паходзе.
Стаялі ў страі салдаты,
Выканаўшы загад: «Смірна!»
Няпоўны слухалі загад,
Каманду прапаршчыка:
«Вольна!»

Хвіліну нейкую калыша,
Гайданне цяжкае збылося:
Зірнулі ўсе ад скрыпу даха —
Упершыню адчуць прышлося.

Слуп з папругаю трашчаў,
Ліхтарыкі гайдаліся,
Дрот з бетонам іх трымаў,
Моўчкі птушкі ўзняліся.
Пасты змяніліся ў парку,
Дротам колюць агароджы,
З’явіліся ў небе хмаркі
Ветрык нагадаў на дожджык.

Кулі рознага
патрона
Харошыя дзянькі, бывала,
Пагрэліся ў панамах гор,
Камізэлька* затрымала
Кулю з фосфарам-тэрор.

Зашыпела рыкашэтам
Дура трасер-камікадзе*,
Размалёвана сакрэтам
Сядзела б у ражковым радзе.

За пальчыкам кіўка сачыла
Шахіня*, куля бранявая,
Бурам* выстрал задыміла
У дзеянні імклівая.

Пэўнага калібра кулі
Чаргаваліся з другімі
Магазіну ўпіхалі
АКМа баявымі.
Жыццё кароткае такое
Славай Божаю намечана
Сэрца, радуйся, жывое,
Па сутнасці намечана.

Колькі трэба чалавеку
Насілле, статус адпаведны.
Другому не дажыць да веку
У Царстве мёртвых
Свет няроўны.

Зброю не вазьму ў рукі, —
Лепш пяро напіша верш
Міру хочацца, не мукі, —
Лавіць сяброўскі падтрымак.

Камізэлька* - бронежылет.
Камікадзе* -смяротнік.
Шахіня* - жанчына багатага шаха.
Бур* - англійская вінтоўка

Птушка Фенікс
Дзесяць гадоў ішла замена вайскоўцаў у ДРА, а Фенікс, размалёваны, адзіны вісеў над дзвярамі жылога модуля. Казалі, афіцэрам з Масквы прывезлі чорную птушку на фанерцы. Выходзячыя на заданне ўглядаліся ў гэты сімвал, некаторыя хрысціліся. Што было, то было…

Уначы да страху
Саву быццам круціла,
З крыламі, з размаху,
Феніксам застыла.
Народжаная з пепла,
У цемень пазбірала
Страшылішча да пекла
Вайною грунтавала.

Не пудзель той птушыны,
А постаць дыктавала,
Хто бачыў тое гора —
Перахрысціцца мала.

Ты вернешся, на шчасце,
Ад важкіх разуменняў
Парад яе ўважце,
Спасе, адкуль каменне.

Легенду тую ў сёлах,
Напэўна, і не ведалі,
Цяпер таго анёла
Замест іконы вешалі.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии