Юбілей мастака

0

Першага лютага споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака-акварэліста і майстра кніжнай графікі, нашага земляка, ураджэнца вёскі Старцавічы (цяпер — Знамя) Слуцкага раёна Івана Пратасені.

Творчая біяграфія Івана Міхайлавіча звязана з мастацкім афармленнем кніг і часопісаў. Ён працаваў мастаком Дзяржаўнага камітэта па тэлебачанню і радыёвяшчанню, мастацкім рэдактарам выдавецтва «Ураджай», у 1972−84 гады — мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1985 года і да выхада на пенсію быў мастацкім рэдактарам часопіса «Работніца і сялянка» (цяпер — «Алеся»). Яго работа на гэтых пасадах неаднаразова адзначалася дыпломамі, сярод якіх у 1984 годзе быў атрыманы Дыплом імя Францыска Скарыны
Значную частку станковых твораў мастак прысвяціў выдатным асобам нацыянальнай гісторыі, помнікам архітэктуры Беларусі. Тэмы многіх работ навеяны краявідамі малой радзімы — Случчыны.

Реклама

Ігар Ціткоўскі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии