Усё пачыналася з яго

0

Штрыхі да партрэта мастака Уладзіміра Сцяпанавіча Садзіна
Цагляны ганак, шкляныя дзверы. З парогу ахінае нязвыклы, нават нейкі таямнічы, усталяваўшыйся ў паветры пах алеявых фарбаў, хвалюючы “водар мастацтва”…

Праз высокія, пад столь, вокны льецца мяккае, вясновае святло. Павольна кружыць па майстэрні засяроджаны анёл захаплення, толькі лёгкае шамаценне па паперы руплівага ластыка ды бягучага, мабыць, занадта паспешлівага, алоўка парушаюць тую творчую ідылію.
Высокі, хударлявы чалавек з нетутэйшай, багемнай постаццю, шыкоўнаю, пачынаючай сівець “грываю”, схіліўся да вучнёўскага малюнка. Летуценны, мяккі позірк Уладзіміра Сцяпанавіча… Ён, Садзін, – адзіны тагачас у Слуцку кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва пры Палацы піянераў, амаль легенда: нязвыклы выгляд, нязвыклы занятак – мастак…, як чужародзец у маленькім правінцыйным гарадку 50-60 гадоў мінулага стагоддзя. І ён першы, з яго ўсё пачалося: натхненне, прафесіяналізм, надзеі і дасягненні яго вучняў!
Знамянальна, што першая персанальная выстава, змешчаная нарэшце ў гарадской не так даўно адкрытай Галерэі мастацтваў, належыць Уладзіміру Садзіну. “Кур’ер” прапануе чытачам некалькі здымкаў з жывапісных палотнаў нашага паважанага настаўніка і земляка.

Реклама

Варвара Шаніна

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии