Вячаслаў Міхасёнак

0

У пачатку студзеня споўнілася 65 гадоў з Дня нараджэння Вячаслава Васільевіча Міхасёнка.

Нарадзіўся ён 9 студзеня 1941 года на Пастаўшчыне Віцебскай вобласці. Скончыў музыкальна-педагагічнае вучылішча і Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага. Настаўнічаў на Маладзечаншчыне. З 1988 года жыў у Слуцку, працаваў у Прошчыцкай школе, а затым у СШ № 8 — настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Арганізаваў і кіраваў працай грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы» ў Слуцку. Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Родная прырода», газета «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у раённых газетах. З’яўляўся актыўным супрацоўнікам рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер». Памёр Вячаслаў Васільевіч 13 лістапада 2002 года.

Реклама

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии