Шыльда «па-нашанску»

0

Апяразвае ён, той пояс, будынак Дому быту з трох бакоў яркімі, памерам сантыметраў сорак, літарамі з назвамі не меней дваццаці майстэрняў, цэхаў, магазінаў, службаў. І ўсе — на рускай мове, нават назва атэлье з беларускім коранем — «Купалинка». Такой тут была ўся тапаніміка і ў часы «развітога сацыялізму», толькі болей сціплай, таннейшай.

Памятаю, як два з паловай гады таму з членам Слуцкай суполкі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» урачом-пенсіянерам Анатолем Пятровічам Сазонавым мы завіталі да дырэктара Дома быту Аляксандра Мікалаевіча Валатовіча і выказалі яму прапанову: тыя шыльды, што «глядзяцца» у бок вуліцы Леніна (а іх было навешана і намалявана на шкляных прасценках і дзвярах болей 30 назваў), перааформіць па-беларуску. Тым болей, што добры прыклад для такой запеўкі побач — на універмагу «Слуцк», дзе з часу здачы будынка ў эксплуатацыю ўся тапаніміка знадворку і часткова ў сярэдзіне беларускамоўная, у чым заслуга яго дырэктара Наталлі Віктараўны Блахіной, дэпутата Савета Рэспублікі. Аляксандр Мікалаевіч выслухаў нас уважліва, але спаслаўся на адсутнасць сродкаў на абнаўленне рэкламы, выказаў спадзяванне, што калі, маўляў, сёлета (гэта быў 2003 год) у нашым горадзе адбудуцца «Дажынкі», то пад іх і Дому быту нешта выдзеляць на абновы. На тым мы і размінуліся. Яго спадзеўка збылася толькі ў мінулым годзе.
Яшчэ ў час падрыхтоўкі свята «Дажынкі-2005″, убачыўшы на сценах Дома быту новую, болей шыкоўную рэкламу, мы ўжо з новым старшынёй таварыства Мікалаем Курыльчыкам зноў завіталі да Аляксандра Мікалаевіча. І даведаліся, што ўпраўленне бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама выдзяліла ім на абнову шыльдаў аж 30 мільёнаў рублёў. Пры гэтым супрацоўніца ўпраўлення напомніла, што ўсе шыльды павіны быць рускамоўнымі. „Мы так і зрабілі“, — шчыра прызнаўся Аляксандр Мікалаевіч. — Ну як было запярэчыць стольнай „указіўцы“!
"То можа хоць пару-другую шыльдаў, каб не рэзала вочы суцэльная аднамоўнасць, усё ж можна замяніць, тым болей, што справа будзе ісці аб „пераліцаванні“ толькі асобных літараў - каб шыльды загучалі „па-нашанску“?» — заўважыў я. «Нічога ўжо выправіць нельга», — адказаў дырэктар. Мы развіталіся разачараваныя.
Што можна дадаць да сказанага? Упэўнены, калі ў людзей абуджаецца пачуццё нацыянальнай годнасці, свайго случчанскага «кораня», то яны зробяць усё, каб у падобных выпадках нешта перападала і на беларускую тапаніміку. Каб не сорамна было перед гасцямі з бліжняга і дальняга замежжа, якія наведваюць наш горад.
Сёння і госці, і самі жыхары, дарэчы, могуць сузіраць і іншую карціну адносін да мовы карэннай нацыі, калі звернуць увагу на гандлёвы комплекс «Крыніца», над якім ззяюць шыльды на беларускай мове. У гэтым заслуга яго дырэктара Галіны Цімафееўны Барысавец. Яна абнавіла тапаніміку перад «Дажынкамі-2005». Ад Слуцкай суполкі ТБМ я занатаваў ёй у кнігу водгукаў і прапаноў шчырую падзяку. Добра, што ў нашым горадзе ўсё болей становіцца людзей якія не забылі мову сваіх продкаў. Яна не займела пакуль годнага раўнапраўя у грамадстве, але ж пакуль і не вымерла.
Пасля наведвання Дома быту мне падумалася: можа і пазнавата мы завіталі да ягонага дырэктара? Але ж там працуюць дзесяткі людзей, сярод якіх большасць — карэнныя случчане. Чаму ж ніхто з іх у свой час, калі абнаўлялася рэклама на сценах, не падаў свайго голасу ў падтрымку права беларускай мовы займець там хоць трэць годнага месца? Думаю, проста былі абыякавымі - як і сотні іх суайчыннікаў.

Реклама

Міхась Залескі

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии