Юбілей вучонага з Танежыц

0

15 студзеня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння беларускага моваведа, доктара філалагічных навук Паўла Паўлавіча Шубы (15.01.1926 — 4.09.2000).

Павел Шуба нарадзіўся ў вёсцы Танежыцы Слуцкага раёна. У 1951 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі, пазней загадваў кафедрай у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Займаўся даследаваннем сучаснай беларускай мовы, распрацоўваў методыку яе выкладання ў ВНУ, выдаў шэраг навучных работ, прымаў удзел у стварэнні беларуска-рускага слоўніка, энцыклапедый. З 1973 года — прафесар, у 1982 годзе яму прысвоена званне заслужанага дзеяча навук Беларусі. У 1998 годзе яго дзейнасць адзначана Дзяржаўнай прэміяй.

Реклама

Ларыса Лук’янцава

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии